вы́мачыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць зусім мокрым.

Дождж нас вымачыў да ніткі.

2. што. Пратрымаць у вадзе, вадкасці для надання якіх-н. патрэбных уласцівасцей.

В. селядцы.

|| незак. вымо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мачыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́мачу вы́мачым
2-я ас. вы́мачыш вы́мачыце
3-я ас. вы́мачыць вы́мачаць
Прошлы час
м. вы́мачыў вы́мачылі
ж. вы́мачыла
н. вы́мачыла
Загадны лад
2-я ас. вы́мачы вы́мачыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мачыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́мачыць сов., в разн. знач. вы́мочить;

дождж ~чыў зямлю́ — дождь вы́мочил зе́млю;

в. лён — вы́мочить лён;

в. селядзе́ц — вы́мочить селёдку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым; абмачыць. Дождж вымачыў да ніткі.

2. Вытрымаць пэўны тэрмін у вадзе, спецыяльных растворах і пад., каб надаць патрэбную якасць. Вымачыць лён. Вымачыць селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымо́чваць гл. вымачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отволожи́ть сов., спец. вы́мачыць, мног. павымо́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымочваць — вымачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мочить сов., в разн. знач. вы́мачыць, мног. павымо́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымо́чваць несов., в разн. знач. выма́чивать; см. вы́мачыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)