выліча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прым. выліча́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выліча́льнік

‘прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выліча́льнік выліча́льнікі
Р. выліча́льніка выліча́льнікаў
Д. выліча́льніку выліча́льнікам
В. выліча́льнік выліча́льнікі
Т. выліча́льнікам выліча́льнікамі
М. выліча́льніку выліча́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выліча́льнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выліча́льнік выліча́льнікі
Р. выліча́льніка выліча́льнікаў
Д. выліча́льніку выліча́льнікам
В. выліча́льніка выліча́льнікаў
Т. выліча́льнікам выліча́льнікамі
М. выліча́льніку выліча́льніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выліча́льнік м., в разн. знач. вычисли́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выліча́льнік, ‑а, м.

1. Асоба, якая займаецца вылічэннямі. Вылічальнік канструктарскага бюро.

2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выліча́льнік (БРС). Да вылічыць. Калька рус. вычисли́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вычисли́тель в разн. знач. выліча́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)