вы́лам

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́лам вы́ламы
Р. вы́ламу вы́ламаў
Д. вы́ламу вы́ламам
В. вы́лам вы́ламы
Т. вы́ламам вы́ламамі
М. вы́ламе вы́ламах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́лам, -му м. вы́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лам, ‑у, м.

Выламанае месца, дзірка ў сцяне, плоце і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вылам (БРС), рус. вы́лом ’дрэва, якое вырвана з коранем’, укр. ви́лом ’адтуліна, пралом’, польск. wyłom, wyłam ’глыбокая даліна ў гарах’, чэш. дыял. vyłoma ’дзедзічная маёмасць’. Бязафікснае ўтварэнне ад вы́ламіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́лом м.

1. (действие) вы́лам, -му м., неоконч. выло́мліванне, -ння ср.;

2. (пролом) вы́лам, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзірка, дзюрка, адтуліна, пройма, прахон, жарало, люк / прадаўгаватая: шчыліна / праз якую праходзіць святло: прасвет / праз якую праходзіць паветра: прадуха, прадушына, аддушына / праз якую цячэ: цеч / у вулеі для пчол: ляток / выкапаная над чым-небудзь: падкоп / у тканіне: прарэха / у плаціне: праран / праз якую можна пралезці: пралаз / праламаная: пралом, праломіна, вылам / прабітая: прабоіна / прапаленая: прапаліна / прарэзаная: проразь; атвор, зяўра (абл.); прорва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)