вы́купіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́куплю вы́купім
2-я ас. вы́купіш вы́купіце
3-я ас. вы́купіць вы́купяць
Прошлы час
м. вы́купіў вы́купілі
ж. вы́купіла
н. вы́купіла
Загадны лад
2-я ас. вы́купі вы́купіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́купіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́купіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак.

1. каго-што. Вызваліць, атрымаць назад за грошы.

В. палоннага.

В. закладзеную рэч.

2. перан., што. Заслужыць дараванне.

В. сваю віну чым-н.

|| незак. выкупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і выку́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. вы́купіцца, -плюся, -пішся, -піцца; незак. выкупля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і выку́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́куп, -у, м. (да 1 знач.) і выкупле́нне, -я, н. (да 2 знач.); прым. выкупны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́купіць сов.

1. вы́купить;

в. пало́нных — вы́купить пле́нных;

в. рэ́чы з-пад закла́ду — вы́купить ве́щи из-под закла́да;

2. (вину, проступок) искупи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́купіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Заплаціўшы грошы, атрымаць што‑н. аддадзенае ў заклад, купленае ў растэрміноўку. Выкупіць рэчы з ламбарда. // Вызваліць каго‑н. за выкуп. Выкупіць палонных. □ Пасядзець Віктару ў турме бацька не даў, выкупіў. Лобан.

2. перан. Загладзіць чым‑н. свой учынак. [Саўка:] — Мне сорамна пазіраць вам у вочы, але я выкуплю сваю віну перад вамі, выкуплю, чым толькі змагу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́куп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выкупіць.

2. Плата, грошы, якімі выкупліваюць.

Даць багаты в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

искупи́ть сов., разг. вы́купіць, загла́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́купить сов. вы́купіць, мног. павыкупля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выкупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кулены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)