стра́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак., каго (што).

Прымушаць баяцца каго-, чаго-н., выклікаць у каго-н. страх.

С. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настра́шваць

‘выклікаць у каго-небудзь страх’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. настра́шваю настра́шваем
2-я ас. настра́шваеш настра́шваеце
3-я ас. настра́швае настра́шваюць
Прошлы час
м. настра́шваў настра́швалі
ж. настра́швала
н. настра́швала
Загадны лад
2-я ас. настра́швай настра́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час настра́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясме́ліць

‘выклікаць у каго-небудзь страх, нясмеласць (нясмеліць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нясме́лю нясме́лім
2-я ас. нясме́ліш нясме́ліце
3-я ас. нясме́ліць нясме́ляць
Прошлы час
м. нясме́ліў нясме́лілі
ж. нясме́ліла
н. нясме́ліла
Загадны лад
2-я ас. нясме́ль нясме́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нясме́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пастраша́ць

‘прымушаць баяцца каго-небудзь, чаго-небудзь, выклікаць страх у каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пастраша́ю пастраша́ем
2-я ас. пастраша́еш пастраша́еце
3-я ас. пастраша́е пастраша́юць
Прошлы час
м. пастраша́ў пастраша́лі
ж. пастраша́ла
н. пастраша́ла
Загадны лад
2-я ас. пастраша́й пастраша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пастраша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

халадзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; незак.

1. што. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць.

Раса халодзіць ногі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Выклікаць адчуванне холаду.

Вецер дзьмуў у спіну і прыемна халадзіў.

Страх халадзіў кроў у жылах (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калаці́ць, калачу́, кало́ціш, кало́ціць; незак.

1. каго-што. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці.

Выбухі гармат калацілі горад.

К. яблыкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

Мяне калоціць (безас.).

3. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

4. што. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).

К. зацірку.

5. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.

Гэта несправядлівасць калоціць мяне.

6. каго-што і без дап. Часта і моцна стукаць; наносіць удары, біць (разм.).

К. кулакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. страх, спужаць. Напужаць дзіця. □ Пан Крулеўскі меркаваў, што баявы ланцуг, прайшоўшы пушчу, зрушыць і напужае партызан. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго.

Выклікаць смех у каго‑н., прымусіць смяяцца; рассмяшыць. Насмяшыць людзей. □ Старожка залілася вясёлым доўгім смехам: яе вельмі насмяшылі дзеці і іх страх перад настаўнікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць страх, боязь, зрабіць палахлівым, нясмелым. Пан вырашыў смерцю запалохаць гордую сялянку. Шкраба. Адэля ўхапілася за бацькавы словы і паспрабавала запалохаць Казюка: — Як я ведаю, дык цябе шукаюць. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)