выклю́чнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. выклю́чнасць
Р. выклю́чнасці
Д. выклю́чнасці
В. выклю́чнасць
Т. выклю́чнасцю
М. выклю́чнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выклю́чнасць ж., в разн. знач. исключи́тельность, ре́дкость; см. выклю́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выклю́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць выключнага, незвычайнасць. Выключнасць выпадку.

2. Наяўнасць лепшых якасцей у каго‑н. у параўнанні з іншымі; перавага над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выклю́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

Выключныя правы.

2. Асаблівы, незвычайны.

В. выпадак.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

Выключная заслуга вучонага.

Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выклю́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шавіні́зм, -у, м.

Крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную і расавую выключнасць і распальвае нацыянальную варожасць і нянавісць.

|| прым. шавіністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исключи́тельность выклю́чнасць, -ці ж.; надзвыча́йнасць, -ці ж.;

исключи́тельность э́того явле́ния выклю́чнасць (надзвыча́йнасць) гэ́тай з’я́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре́дкостность рэ́дкасць, -ці ж.; выклю́чнасць, -ці ж.; надзвыча́йнасць, -ці ж.; см. ре́дкостный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шавіні́зм, ‑у, м.

Ваяўнічы буржуазны нацыяналізм, які прапаведуе выключнасць адной нацыі і пагарду да іншых, распальвае нацыянальную варожасць. Ведучы рашучую барацьбу супраць буржуазнага нацыяналізму і шавінізму, Маркс падкрэсліваў, што сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы рабочага класа не толькі не супярэчаць інтарэсам інтэрнацыянальным, а, наадварот, арганічна спалучаюцца з імі. «Звязда».

[Фр. chauvinisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неподража́емость непараўна́насць, -ці ж.; цудо́ўнасць, -ці ж.; надзвыча́йнасць, -ці ж.; даскана́ласць, -ці ж.; выклю́чнасць, -ці ж.;

неподража́емость игры́ арти́ста непараўна́насць ігры́ арты́ста;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́стность

1. асо́бнасць, -ці ж., выклю́чнасць, -ці ж.; см. ча́стный​ 1;

2. (деталь) дэта́ль, -лі ж.; (подробность) падрабя́знасць, -ці ж.;

обраща́ть внима́ние на ча́стности звярта́ць ува́гу на дэта́лі (падрабя́знасці);

◊

в ча́стности у прыва́тнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)