вы́карчаваць, -чую, -чуеш, -чуе; -чуй; -чаваны; зак., што.

Карчуючы, выдаліць.

В. пні.

В. бюракратызм (перан.).

|| незак. выкарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкарчо́ўванне, -я, н. і выкарчо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́карчаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́карчую вы́карчуем
2-я ас. вы́карчуеш вы́карчуеце
3-я ас. вы́карчуе вы́карчуюць
Прошлы час
м. вы́карчаваў вы́карчавалі
ж. вы́карчавала
н. вы́карчавала
Загадны лад
2-я ас. вы́карчуй вы́карчуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́карчаваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́карчаваць сов., прям., перен. вы́корчевать;

в. пні — вы́корчевать пни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась. Пташнікаў. // Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны. Чорны.

2. перан. Знішчыць, выкараніць, вывесці. Выкарчаваць бюракратызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыкарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выкарчаваць усё, многае.

П. пні.

П. бюракратаў з устаноў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накарчава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; -чава́ны; зак., чаго.

Выкарчаваць, выкапаць з карэннем пэўную колькасць пнёў і пад.

|| незак. накарчо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́корчевать сов., прям., перен. вы́карчаваць, мног. павыкарчо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкарчо́ўваць несов., прям., перен. выкорчёвывать; см. вы́карчаваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкарчаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карчаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкарчаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)