вы́казацца, -кажуся, -кажашся, -кажацца; -кажыся; зак.

1. Выказаць сваю думку пра што-н.

Сусветная грамадскасць выказалася супраць вайны.

В. па дакладзе.

В. за рэзалюцыю.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё, выгаварыцца.

Дайце жанчыне в.

3. Сказаць, у тых ці іншых словах перадаць сваю думку.

В. дакладна і коратка.

|| незак. выка́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́казацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́кажуся вы́кажамся
2-я ас. вы́кажашся вы́кажацеся
3-я ас. вы́кажацца вы́кажуцца
Прошлы час
м. вы́казаўся вы́казаліся
ж. вы́казалася
н. вы́казалася
Загадны лад
2-я ас. вы́кажыся вы́кажыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́казаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́казацца сов.

1. в разн. знач. вы́сказаться;

ён ~заўся адны́м з пе́ршых — он вы́сказался одни́м из пе́рвых;

усе́ ~заліся за ўне́сеную прапано́ву — все вы́сказались за внесённое предложе́ние;

2. вы́разиться;

ён ~заўся до́сыць выра́зна — он вы́разился дово́льно я́сно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́казацца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; зак.

1. Выказаць, выкласці сваю думку, погляды, пачуцці і пад. Хто хоча выказацца? □ Папас разумее, што трэба даць выказацца ўсім, хто жадае, і ён спакойна слухае, занатоўвае што-нішто сабе на паперку. Галавач. // за каго-што або супроць каго-чаго. Выявіць свае адносіны пры абмеркаванні чаго‑н. Выказацца за ўнесеную прапанову.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё; выгаварыцца. [Паліна] з прытоенай хітрасцю чакала, што Ніна не стрымаецца, выкажацца перад ёю да канца. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сказаться вы́казацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъясни́ться уст. вы́казацца, пагавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́славіцца

выказацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́слаўлюся вы́славімся
2-я ас. вы́славішся вы́славіцеся
3-я ас. вы́славіцца вы́славяцца
Прошлы час
м. вы́славіўся вы́славіліся
ж. вы́славілася
н. вы́славілася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́славіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уцярпе́ць, уцярплю́, уцярпі́ш, уцярпі́ць; уцярпі́м, уцерпіце́, уцярпя́ць; уцярпі́, і уце́рпець, -плю, -піш, -піць; -пі́; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.

Не ўцярпеў (уцерпеў), каб не выказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изобрази́ться (обнаружиться, выразиться) вы́явіцца, вы́казацца; (отразиться) адлюстрава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выка́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выказацца.

2. Зал. да выказваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)