выдзяле́нне, -я, н.

1. гл. выдзеліць, выдзеліцца.

2. звычайна мн. (выдзяле́нні, -яў). Рэчывы, выдзеленыя арганізмам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выдзяле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. выдзяле́нне выдзяле́нні
Р. выдзяле́ння выдзяле́нняў
Д. выдзяле́нню выдзяле́нням
В. выдзяле́нне выдзяле́нні
Т. выдзяле́ннем выдзяле́ннямі
М. выдзяле́нні выдзяле́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выделе́ния мн., физиол. выдзяле́нні, -нняў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макро́та, -ы, ДМо́це, ж.

Слізістыя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў.

Кашаль з макротай.

|| прым. макро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́кравічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сукравіцы. Сукравічныя выдзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́лі, ‑яў; адз. няма.

Выдзяленні з жаночых палавых органаў (пры захворванні).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гноепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд гною (у 2 знач.). Гноепадобныя выдзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумо́з, ‑у, м.

Хвароба раслін, якая заключаецца ў моцным выдзяленні гумі, камедзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камедзецячэ́нне, ‑я, н.

Спец. Хвароба раслін, якая выяўляецца ў багатым выдзяленні камедзі; гумоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ганарэі, выклікаецца ганарэяй. Ганарэйнае захворванне. Ганарэйныя выдзяленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)