вы́дзел, -у, м. (спец.).

Частка маёмасці, атрыманая ў карыстанне кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дзел

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́дзел вы́дзелы
Р. вы́дзелу вы́дзелаў
Д. вы́дзелу вы́дзелам
В. вы́дзел вы́дзелы
Т. вы́дзелам вы́дзеламі
М. вы́дзеле вы́дзелах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́дзел, -лу м. вы́дел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дзел, ‑у, м.

Частка маёмасці, атрыманая ў карыстанне кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дзел ’доля, часць’ (БРС, КТС); ’участак’ (Грыг.); ’выдзяленне пад мерку ці вагу’ (КЭС, лаг.). Рус. вы́дел ’выдзяленне долі, часці’, дыял. вы́делок ’клін або паласа зямлі, выдзеленая пад ворыва’, ст.-рус. выдѣлъ ’доля, часць’, укр. ви́діл, польск. wydział і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́дзеліць (гл. дзяліць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дел юр. вы́дзел, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)