вы́дахнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; вы́дах, -хла; зак. (разм.).

Здохнуць, падохнуць; перавесціся (пра жывёлу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́дахнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́дахне вы́дахнуць
Прошлы час
м. вы́дахнуў вы́дахнулі
ж. вы́дахнула
н. вы́дахнула

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́дахнуць сов., разг. (о животных) перевести́сь, вы́вестись; передо́хнуть, подо́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дахнуць, ‑не; пр. выдах, ‑ла; зак.

Разм. Здохнуць, падохнуць; перавесціся (аб жывёле). — От, каб цябе ваўкі зарэзалі, каб ты была выдахла, падла натурыстая! — зганяў чалавек у лаянцы злосць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыдыха́ць, ‑ае; зак.

Разм. Выдахнуць, здохнуць — пра ўсіх, многіх. Свінні павыдыхалі. □ — Ды ў вас тут, мабыць, рыба павыдыхала! — смеючыся, кідаю вуды на зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выдыха́нне 1, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдыхаць ​1 — выдыхнуць.

2. Тое, што і выдых.

выдыха́нне 2, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдыхаць ​2выдахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дыхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Акрыяць, паправіцца. На згоне зімы летась вось так аб’язджаў жарабка, скінуўся, дык цэлы месяц пракачаўся ў пасцелі, ледзь выдыхаў. Ляўданскі. // што. Перажыць, перанесці.

выдыха́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выдыхнуць.

выдыха́ць 2, а́е.

Незак. да выдахнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)