вы́гуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

В. за дзень дома.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

Выгулялася жывёла за лета.

|| незак. выгу́львацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гуляцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гуляюся вы́гуляемся
2-я ас. вы́гуляешся вы́гуляецеся
3-я ас. вы́гуляецца вы́гуляюцца
Прошлы час
м. вы́гуляўся вы́гуляліся
ж. вы́гулялася
н. вы́гулялася
Загадны лад
2-я ас. вы́гуляйся вы́гуляйцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гуляўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́гуляцца сов., разг.

1. (вдоволь погулять) нагуля́ться;

2. с.-х. вы́гуляться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгу́львацца, ‑аецца.

Незак. да выгуляцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гул, ‑у, м.

1. Стан паводле дзеясл. выгуляцца (у 2 знач.).

2. Абгароджанае месца для жывёлы або птушак на вольным паветры; загон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гуляться сов.

1. прост. вы́гуляцца;

2. с.-х., обл. вы́пасвіцца, адпа́свіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)