вы́гладзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім.

Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Стаць адпрасаваным.

Сукенка добра выгладзілася.

3. Стаць сытым, гладкім (разм.).

|| незак. выгла́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́гладзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гладжуся вы́гладзімся
2-я ас. вы́гладзішся вы́гладзіцеся
3-я ас. вы́гладзіцца вы́гладзяцца
Прошлы час
м. вы́гладзіўся вы́гладзіліся
ж. вы́гладзілася
н. вы́гладзілася
Загадны лад
2-я ас. вы́гладзіся вы́гладзіцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гладзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́гладзіцца сов.

1. вы́гладиться, обгла́диться, стать гла́дким;

2. вы́гладиться, вы́утюжиться, отутю́житься, разутю́житься, отгла́диться;

3. разг. (стать полным) раздобре́ть, округли́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.

2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.

3. Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыгла́джвацца, ‑аецца; зак.

Выгладзіцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́утюжиться вы́прасавацца, вы́гладзіцца, мног. павыгла́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпрасава́цца

выгладзіцца прасам’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адпрасу́ецца адпрасу́юцца
Прошлы час
м. адпрасава́ўся адпрасава́ліся
ж. адпрасава́лася
н. адпрасава́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгладзіцца.

2. Зал. да выгладжваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гладиться

1. (выровняться, пригладиться) вы́гладзіцца, мног. павыгла́джвацца; вы́раўнавацца, мног. павыраўно́ўвацца;

2. (выутюжиться) вы́прасавацца, мног. павыпрасо́ўвацца, вы́гладзіцца, мног. павыгла́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)