вы́гараваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гарую вы́гаруем
2-я ас. вы́гаруеш вы́гаруеце
3-я ас. вы́гаруе вы́гаруюць
Прошлы час
м. вы́гараваў вы́гаравалі
ж. вы́гаравала
н. вы́гаравала
Загадны лад
2-я ас. вы́гаруй вы́гаруйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гараваўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́гараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Дабіцца чаго‑н. цяжкай працай.

2. Многа пагараваць, нагаравацца.

3. што. Дамагчыся чаго‑н. пасля доўгіх пакут і намаганняў. [Купала:] — А зямля наша — будзе. Пэўна ж, не такая краіна, як цяпер, але з усім добрым, што выгараваў і выкаваў народны дух, які жыве ў яе імені. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)