вы́галадацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
Тое, што і прагаладацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́галадацца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
вы́галадаюся |
вы́галадаемся |
| 2-я ас. |
вы́галадаешся |
вы́галадаецеся |
| 3-я ас. |
вы́галадаецца |
вы́галадаюцца |
| Прошлы час |
| м. |
вы́галадаўся |
вы́галадаліся |
| ж. |
вы́галадалася |
| н. |
вы́галадалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
вы́галадайся |
вы́галадайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
вы́галадаўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вы́галадацца сов.
1. (захотеть есть) проголода́ться;
2. (натерпеться голода) изголода́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́галадацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Захацець есці, прагаладацца. [Хлопцы] так выгаладаліся, што як бач апаражнілі міску салодкай кашы і да крошкі з’елі духмяны, прыпраўлены кменам хлеб. Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проголода́ться прагалада́цца; вы́галадацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
изголода́ться сов.
1. згалада́цца, вы́галадацца;
2. перен. згалада́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́мерхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Выгаладацца. [Алена Андрэю:] — Чаму ты не ясі? — Яшчэ не вымерхаўся. Чарнышэвіч. — Пачакай крыху, паспееш, вымерхалася вельмі; вось увойдуць у хату мама і будзем разам вячэраць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перахлябісты ’худы, з вельмі ўпалым жыватом’ (ТСБМ, Янк. 1; бялын., Янк. Мат.; Шат., Мат. Маг., Мат. Гом.; лун., Шатал.; ЛА, 1), ’з крывой спіной’ (Шат.), ’тонкі ў поясе’, ’з выгнутай спіной’ (Нар. Гом.), ’пакатая (страха)’ (ЛА, 4), мсцісл. піріхля́бістысць ’патанчэнне, звычайна ў таліі’ (Юрч. СНЛ), перахля́біна ’неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі’ (ТСБМ; лід., дзятл., лях., Сл. ПЗБ); ’нізінка на раллі, дзе стаіць грунтовая вада; упалае месца на целе жывёлы; тонкае, слабое месца на скуры-юхце’ (Варл.), перахля́біцца ’рэзка патанчэць ад голаду, знясілення, выгаладацца, схуднець, змарнець’ (бялын., Янк. Мат.; ТС; Скарбы; Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.); перахля́баны, перахля́блы, перахля́бʼяны ’галодны (пра карову)’ (ЛА, 1). Звязана з хля́ба ’худая, схуднелая істота (чалавек, жывёліна)’, хля́бы ’апалыя бакі ў жывёлы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)