вы́ветрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Разбурыць пад уздзеяннем ветру, пад уплывам атмасферных ваганняў.

Вецер выветрыў торф.

2. Прымусіць што-н. знікнуць праветрываннем або пад уздзеяннем ветру.

В. смурод.

|| незак. выве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выве́трыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ветрыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ветру вы́ветрым
2-я ас. вы́ветрыш вы́ветрыце
3-я ас. вы́ветрыць вы́ветраць
Прошлы час
м. вы́ветрыў вы́ветрылі
ж. вы́ветрыла
н. вы́ветрыла
Загадны лад
2-я ас. вы́ветры вы́ветрыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́ветрыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́ветрыць сов., прям., перен. вы́ветрить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ветрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Змяніць, разбурыць што‑н. уздзеяннем ветру, кліматычнымі ўмовамі. На кольненскіх, боркаўскіх, млінкоўскіх палях стаяць велізарныя штабялі торфу з гноем, складзеныя дбала, па-гаспадарску: іх ні сонца не высушыць, ні вецер не выветрыць, ні паводка не змые. Палтаран. // Добра праветрыць, прымусіць знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра.

2. перан. Прымусіць забыць. Сэрца — не сухое поле. З яго не выветрыш памяці па пясчынцы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ветрить сов., прям., перен. вы́ветрыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выве́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выветрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ветраны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выветрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́петрыць

выветрыць, высушыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́петру вы́петрым
2-я ас. вы́петрыш вы́петрыце
3-я ас. вы́петрыць вы́петраць
Прошлы час
м. вы́петрыў вы́петрылі
ж. вы́петрыла
н. вы́петрыла
Загадны лад
2-я ас. вы́петры вы́петрыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́петрыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вы́вахацьвыветрыць усё смецце з зерня’ (Сцяшк.). Да польск. wachać ’махаць, калыхаць, веяць’, wahać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)