выбухо́вы, -ая, -ае.

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам выбуху або здольны ўтварыць выбух ці здольны ўзрывацца.

Выбуховая хваля.

Выбуховыя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбухо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выбухо́вы выбухо́вая выбухо́вае выбухо́выя
Р. выбухо́вага выбухо́вай
выбухо́вае
выбухо́вага выбухо́вых
Д. выбухо́ваму выбухо́вай выбухо́ваму выбухо́вым
В. выбухо́вы (неадуш.)
выбухо́вага (адуш.)
выбухо́вую выбухо́вае выбухо́выя (неадуш.)
выбухо́вых (адуш.)
Т. выбухо́вым выбухо́вай
выбухо́ваю
выбухо́вым выбухо́вымі
М. выбухо́вым выбухо́вай выбухо́вым выбухо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выбухо́вы

1. воен. взрывно́й;

2. взры́вчатый;

~выя рэ́чывы — взры́вчатые вещества́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выбухо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.). Выбуховая сіла. Выбуховыя рэчывы. □ Валяцца дрэвы, зламаныя.. выбуховымі хвалямі, падае галлё, зрэзанае асколкамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выбухо́вы (БРС). Калька з рус. взрывной (Крукоўскі, Уплыў, 121); параўн. выбух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

взры́вчатый выбухо́вы, выбухны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взрывно́й

1. воен. выбухо́вы, выбухны́, узрыўны́;

2. лингв. выбухны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)