вы́баршчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́баршчык вы́баршчыкі
Р. вы́баршчыка вы́баршчыкаў
Д. вы́баршчыку вы́баршчыкам
В. вы́баршчыка вы́баршчыкаў
Т. вы́баршчыкам вы́баршчыкамі
М. вы́баршчыку вы́баршчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́баршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.

2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. вы́баршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. вы́баршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́баршчык м.

1. (лицо, производящее выборку) вы́борщик;

2. (лицо, участвующее в выборах) избира́тель;

3. (лицо, уполномоченное для участия в выборах при избирательной системе с непрямыми выборами) вы́борщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́баршчык, ‑а, м.

Той, хто мае права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў. Агітатары правялі гутаркі з выбаршчыкамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́баршчык. Частковая калька з рус. избиратель (Kpyкоўскі, Уплыў, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

избира́тель вы́баршчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́баршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да выбаршчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́борщик в разн. знач. вы́баршчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднаго́тная, ‑ай, ж.

Разм. Праўда, ісціна, падрабязнасці чаго‑н., якія старанна ўтойваюцца. Ведаць усю паднаготную. □ Некаторыя празаічныя творы Коласа («Выбар старшыні», «Андрэй-выбаршчык») крытыкуюць камедыю выбараў органаў царскай улады, раскрываюць усю паднаготную гэтых выбараў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)