Ву́ціца ’качка’ (віц., Шн.), укр. у́тиця, рус. у́тица, ст.-рус. утица, н.-луж. huśica ’качка’. Вытворнае ад прасл. *ǫtь ’качка’, гл. вутва, вутка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́тва ’качка’ (Дразд.), ву́тва зборн. ’качкі’ (парыц., Янк. Мат.), ву́тва, вутва́ ’тс’ (КСТ), укр. утва́, рус. утва́ зборн., славен. ôtva, серб.-харв. у̏тва ’дзікая качка’. Прасл. *ǫty, род. скл. ǫtъve, роднаснае літ. ántis ’качка’, ст.-прус. antis, ст.-інд. ātíṣ ’вадзяная птушка’, лац. anas, anatis (Фасмер, 4, 174, з літ-рай). Гл. вутка, вуціца, вуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́тка ’качка’ (Касп., Шат., Грыг., ДАБМ, карта № 297), рус. у́тка, укр. ву́тка. Прасл. *ǫtъka; параўн. літ. antuka ’кулік’, ãntukas ’Saxicola oenanthes’ (Буга, РФВ, 72, 202; Фасмер, 4, 174). Гл. ву́тва, ву́ціца. У знач. ’выдумка’ і ’медыцынская пасудзіна’ запазычанне ў літар. мову з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 29, 99), дзе ў сваю чаргу першае — калька з франц. canarde ’качка’ і ’газетная выдумка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)