вух, выкл.

1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, незвычайнасцю чаго-н.

Вух, якое высокае дрэва!

Вух, як садзяць гарматы!

2. Ужыв. як гукапераймальнае для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́х

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вух межд., см. ух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вух, выкл.

1. Выказвае пачуццё здзіўлення, захаплення і пад. перад сілай, велічынёй, незвычайнасцю чаго‑н. — Метраў, напэўна, сто! — Ды, глядзі, усе трыста... — Бух ты! Ніводнага дрэва такога няма. От бы пабачыць! Ракітны.

2. Ужываецца як гукаперайманне для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад. У тым баку былі пачуліся выбухі, як таўклі ўсё роўна дзе ў ступе: вух-вух, вух-вух... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вух1, выкл. для перадачы рохкання свінні (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае.

Вух2 ’ах, вох’ (Грыг., КТС), ’бух’ (КТС). Гукапераймальнае; параўн. укр. ух, рус. ух ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблаву́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ву́х, ж.

Зімовая шапка; вушанка.

Надзеў сваю аблавуху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Усклікнуць «вух», выказваючы здзіўленне, захапленне. // Адазвацца падобным гукам (пра некаторых птушак). Сава і вухнула, сабраўшы дух: «Ку-га, ку-га, вух-вух Дубоўка.

2. Тое, што і бухнуць ​1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром. Савіцкі. Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяву́н, певуна́, мн. певуны́, певуно́ў, м. (разм.).

Той, хто любіць пець, многа спявае.

|| ж. пяву́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ву́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апляву́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ву́х, ж. (разм., груб.).

1. Удар далонню па шчацэ.

Даць аплявуху.

2. перан. Знявага, маральны ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́хаць ’крычаць «вух’ (КСП); параўн. укр. ухати ’крычаць ух!’, рус. ухать ’тс’. Дзеяслоў, вытворны ад выкл. вух, адносна словаўтварэння гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)