ву́сцішна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| ву́сцішна |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ву́сцішна нареч., разг. жу́тко, стра́шно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ву́сцішна,
Разм.
1. Прысл. да вусцішны. Лёгкі ранішні ветрык калыхаў загоны жыта,.. і яно ільснілася, выгіналася і роўна, вусцішна гуло. Сачанка.
2. безас. у знач. вык. Страшна, жудасна. [Стары:] — І да таго стала вусцішна, апанаваў такі жах, што і выказаць вам нельга. Пальчэўскі. Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк.. вусцішна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́сцішна ’ціха, спакойна’ і ’жудасна, страшна’ (БРС); ’страшнавата’ (З нар. сл.). Гл. ву́сціш з развіццём семантыкі ’ціха, аж страшна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ву́сцішны, -ая, -ае (разм.).
1. Ціхі, спакойны.
В. лес.
2. Страшны, жудасны.
Адной у хаце стала вусцішна (прысл.).
|| наз. ву́сцішнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жу́тко нареч., безл., в знач. сказ. жу́дасна, стра́шна, ву́сцішна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стра́шно
1. безл., в знач. сказ. стра́шна; ву́сцішна;
мне ста́ло стра́шно мне ста́ла стра́шна (ву́сцішна);
2. нареч. (очень сильно) разг. стра́шна, страшэ́нна;
он стра́шно уста́л ён стра́шна (страшэ́нна) стамі́ўся;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сці́шна ’страшнавата’ (Адм., Дзямід.), ’ціха’ (навагр., Сл. ПЗБ), сці́шнасць ’некаторы страх’ (Стан.), сці́шны ’вельмі ціхі’ (Адм.). Да сцішэць, сціхаць (гл.); да семантыкі параўн. вусцішна, сціхат, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́хат ’страх’: аж сціхат глядзець (Марц.), сціхо́т ’страх, жах’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад сціх 1 з экспрэсіўным суфіксам ‑ат (‑от); да семантыкі параўн. вусціш ’цішыня’ і вусцішна ’жудасна, страшна’ (гл.), а таксама сціхата́, сціхо́цце ’цішыня’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уздрыгну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Уздрыгнуць; здрыгануцца; задрыжаць. Вусцішна Зосі адной паміж лесу. Гатоў яшчэ воўк высунуцца ці ліхі чалавек. Дзе што шасне, яна ўздрыгнецца. Крапіва. Язэп Крушынскі ўздрыгнуўся праз сон. Бядуля. // Хутка і рэзка змяніцца на момант (пра голас, выраз твару і пад.). Голас дзяўчыны ўздрыгнуўся ад хвалявання. // перан. Затрымцець. Ад болю ўздрыгнуцца бары. Зямлю цень засцеле. Смагаровіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца; задрыжаць. Пушка вытыркнулася .. з-за куста і, уздрыгнуўшыся, грымнула. М. Ткачоў. Стаяць нерухомыя дрэвы, ні адна галінка на іх не ўздрыгнецца. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)