ву́стрыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж.

Ядомы марскі малюск.

|| прым. ву́стрычны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́стрыца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ву́стрыца ву́стрыцы
Р. ву́стрыцы ву́стрыц
Д. ву́стрыцы ву́стрыцам
В. ву́стрыцу ву́стрыц
Т. ву́стрыцай
ву́стрыцаю
ву́стрыцамі
М. ву́стрыцы ву́стрыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ву́стрыца ж., зоол. у́стрица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́стрыца, ‑ы, ж.

Марскі малюск сямейства двухстворкавых, прыдатны да яды. І вустрыцы, і рабчыкі сцюарды ўжо нясуць. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́стрыца (БРС, Байк. і Некр.). Запазычана з рус. у́стрица, якое з галандскага oester, што ўзыходзіць да лац. ostreum з грэч. ὄστρεον ’ракавіна’ (Міклашыч, 228; Фасмер, 4, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

у́стрица ву́стрыца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)