вуса́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вуса́ты вуса́тая вуса́тае вуса́тыя
Р. вуса́тага вуса́тай
вуса́тае
вуса́тага вуса́тых
Д. вуса́таму вуса́тай вуса́таму вуса́тым
В. вуса́ты (неадуш.)
вуса́тага (адуш.)
вуса́тую вуса́тае вуса́тыя (неадуш.)
вуса́тых (адуш.)
Т. вуса́тым вуса́тай
вуса́таю
вуса́тым вуса́тымі
М. вуса́тым вуса́тай вуса́тым вуса́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сом, ‑а, м.

Вялікая прэснаводная драпежная рыба сямейства сомавых з вусамі і целам без лускі. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуго́р 1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р 2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуса́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вусы, вусікі; з доўгімі або густымі вусамі. Вусаты чалавек. Вусаты кот. □ Аб шкло біўся аксамітнымі крыламі вялікі вусаты матыль. Б. Стральцоў. Вусаты, увесь у пыле, машыніст абвясціў перапынак. Хадкевіч. / у знач. наз. вуса́ты, ‑ага, м. Разм. — Аддай мне птушку! — наступаў вусаты на бялявага. Арабей. // З вусікамі, асцюкамі (пра расліны). Шапочуць вусатыя, нахіленыя да самай зямлі каласы жытоў і пшаніцы. Гамолка.

2. Састаўная частка назваў некаторых жывёл. Вусаты кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)