Пракавуліна ’маленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.

2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)