Ву́йма 1 ’прарэха ў штанах’ (КСТ). Гл. вы́йма.
Ву́йма 2 ’процьма, маса, вялікая колькасць’ (мсцісл., З нар. сл.); ’шмат’ (Мат. Гом.), уйма ’тс’ (Цых.), рус. у́йма ’мноства’ ад узяць, вазьму́, першапачаткова ’колькі можа змясціцца’.
Ву́йма 3 ’?’, параўн. у «Энеідзе навыварат»: «А грэкі вуйму нарабілі, як ляда Трою ўсю спалілі». Адпавядае польск. ujma ’страта, шкода, крыўда’, чэш. újma ’шкода, страта’; сюды таксама рус. смал. вуйма ’дзіва, цуд; бяда’. Да уя́ць, уня́ць ’узяць, убавіць, зменшыць’; параўн. незак. трыванне уймава́ць ’браць, змяншаць’ (Некр. і Байк.) і інш. прыставачныя ўтварэнні ад *jęti (гл. узяць, пяць); зыходнае значэнне слова ўзнаўляецца, як ’рабунак, грабёж’, з далейшым развіццём ’шкода, крыўда’, у сувязі з чым няма падстаў дапускаць запазычанне з іншых моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)