Ву́жык ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (Шатал., Сцяц., ДАБМ, 325, 356, 769), ву́жка ’тс’ (ДАБМ, 221). Памянш. да вуж 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вужва́ ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138, Ліс.). Гл. вужышча. Параўн. таксама вуж, вужык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)