Во́ступ

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Во́ступ
Р. Во́ступа
Д. Во́ступу
В. Во́ступ
Т. Во́ступам
М. Во́ступе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Во́ступ ’запаведнае глухое месца ў лесе’ (Яшк., КТС); ’квартал лесу, пушчы’ (Яшк.); ’аблава на ваўкоў’ (КТС); ’грамада людзей на аблаве, якая падымае шум і крык, каб ваўкі беглі на стральцоў’ (КЭС), во́ступ воўчы ’месца, дзе водзяцца ваўкі’ (Касп.). Гл. оступ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́ступам ’цесна абступіўшы, вакол’ (ТСБМ). Да о‑ступ > абступіць (параўн. воступ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)