Во́пытная

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Во́пытная
Р. Во́пытнай
Д. Во́пытнай
В. Во́пытную
Т. Во́пытнай
Во́пытнаю
М. Во́пытнай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́пытны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́пытны во́пытная во́пытнае во́пытныя
Р. во́пытнага во́пытнай
во́пытнае
во́пытнага во́пытных
Д. во́пытнаму во́пытнай во́пытнаму во́пытным
В. во́пытны (неадуш.)
во́пытнага (адуш.)
во́пытную во́пытнае во́пытныя (неадуш.)
во́пытных (адуш.)
Т. во́пытным во́пытнай
во́пытнаю
во́пытным во́пытнымі
М. во́пытным во́пытнай во́пытным во́пытных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спла́віць 1, сплаўлю, сплавіш, сплавіць; зак., што.

1. Злучыць шляхам плаўлення. Сплавіць жалеза з хромам.

2. перан. Аб’яднаць у непадзельнае цэлае; злучыць. Каб сплавіць іх характары, рысы і звычкі ў адно, то вельмі можа быць, што ў такога хлопца .. [Маша] закахалася б адразу, такі набліжаўся б да яе ідэалу. Шамякін.

спла́віць 2, сплаўлю, сплавіш, сплавіць; зак.

1. што. Адправіць уплынь па цячэнню ракі (лес і пад.). [Немцы] спяшаліся, каб да замаразкаў сплавіць лес. Гурскі.

2. перан.; каго-што. Разм. Імкнучыся пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н., адправіць або ўладкаваць яго куды‑н. Вопытная настаўніца, палічыўшы .. [Барыса] безнадзейным, пастаралася сплавіць яго Лене. Няхай. Мы сплавілі .. [кабылу] артылерыстам: можа ў кампаніі з іншымі коньмі будзе цягнуць гармату. Лужанін. // Збыць, прадаць што‑н. [Бялькевіч:] — Я і сам яго [сома] не пакаштаваў нават. Жонка ў раён сплавіла. Прадалі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)