во́льха, -і, ДМ -льсе, мн. -і, -аў, ж.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, якое расце ў сырых месцах.

|| прым. альхо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́льха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. во́льха во́льхі
Р. во́льхі во́льхаў
во́льх
Д. во́льсе во́льхам
В. во́льху во́льхі
Т. во́льхай
во́льхаю
во́льхамі
М. во́льсе во́льхах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́льха ж. ольха́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льха, ‑і, ДМ ‑льсе, ж.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, якое расце ў сырых месцах; алешына. Смуткуюць вольхі і лозы Над срэбрам азёр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́льха (БРС, Кіс., КТС, Шн., 1, Яруш.), вильха́ ’тс’ (Ліс.). Рус. о́льха́, дыял. волюха́, вольха́, ёлха, ело́ха, укр. вільха́, і́льха, ст.-рус. ольха, серб.-ц.-слав. јельха, балг. елха́, серб.-харв. jóha, jóva, дыял. jȅlša, славен. jélša, дыял. ólša, jólsa, чэш. olše, славац. jelša, польск. olcha, olsza, в.-луж. wólša, н.-луж. wolša. Прасл. *jelьxa і *olьxa (Мейе, BSL, 25, 161). Роднаснае літ. al̃ksnis, alksnỹs, alìksnis, ẽlsknis вольха’, лат. èlksnis, àlksnis (Буга, ИОРЯС, 17, 1, 16 і наст.), ст.-в.-ням. elira, erila, н.-в.-ням. Erleвольха’, ст.-ісл. ǫlr, alr, лац. alnus ’тс’ (*alisnos); далей збліжаюць са ст.-в.-ням. ëlo ’жоўты, рыжаваты’ (Бернекер, 1, 453 і наст.; Траўтман, 6). Паводле Персана, 893, ужо ў і.-е. назіралася хістанне *elis‑: *olis‑ (напрыклад, ён прыводзіць ст.-ісл. ǫlrвольха’, jǫlstr ’від вярбы’, швед. jälster). Гл. таксама Фасмер, 3, 137 і наст.; Махэк₂, 413; Скок, 1, 772.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

альхо́вы гл. вольха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха.

2. толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ольха́ але́шына, -ны ж., во́льха, -хі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вальха́вольха, алешына’ (Касп.). Гл. вольха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́шнік (Янк. Мат., Гарэц., Касп., Шат.), алешына (Касп., Шат., Мат., Кіс.), алешчынавольха’ (Янк. I), алешша (Бяльк.), альшана ’алешнік, альхоўнік’ (Сцяц.), альшынавольха клейкая’ (Кіс.) да вольха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)