во́кісел, -слу, мн. -слы, -слаў, м. (спец.).

Рэчыва, якое ўяўляе сабой злучэнне хімічнага элемента з кіслародам.

Прыродныя вокіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кісел

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́кісел во́кіслы
Р. во́кіслу во́кіслаў
Д. во́кіслу во́кіслам
В. во́кісел во́кіслы
Т. во́кіслам во́кісламі
М. во́кісле во́кіслах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́кісел, -слу м., хим. о́кисел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́кісел, ‑слу, м.

Спец. Злучэнне хімічнага элемента з кіслародам. Вокіслы азоту. Солеўтваральныя вокіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́кисел хим. во́кісел, -слу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ураніні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Мінерал, бязводны вокісел урану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́дакіс, ‑у, м.

Спец. Вокісел з меншай колькасцю кіслароду, чым у закісе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ангідры́д, ‑у, М ‑родзе, м.

Вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату.

[Ад грэч. an — без- і hydrōr — вада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амфатэ́рны хим. амфоте́рный;

а. во́кісел — амфоте́рный о́кисел;

~ныя ўласці́васці — амфоте́рные сво́йства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ака́ліна, ‑ы, ж.

Вокісел, які ўтвараецца на паверхні распаленага металу пры яго апрацоўцы. Жалезная акаліна. Пах акаліны. □ З кожнай хвілінай.. [жалеза] набывала новыя колеры, адценні: з распалена-белага ператварылася ў малінавае, пасля ў чырвонае, а яшчэ праз хвіліну пацямнела, пакрылася сіняй акалінай. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)