вогнетушы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяльны апарат для тушэння невялікага пажару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вогнетушы́цель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вогнетушы́цель вогнетушы́целі
Р. вогнетушы́целя вогнетушы́целяў
Д. вогнетушы́целю вогнетушы́целям
В. вогнетушы́цель вогнетушы́целі
Т. вогнетушы́целем вогнетушы́целямі
М. вогнетушы́целі вогнетушы́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вогнетушы́цель м., тех. огнетуши́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вогнетушы́цель, ‑я, м.

Апарат для тушэння невялікага пажару, агню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огнетуши́тель техн. вогнетушы́цель, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́нны, -ая, -ае.

1. гл. пена.

2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.

Пенная вада.

П. вогнетушыцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пеністы (у 1 знач.). Пеннае віно. Пенны вогнетушыцель. □ Параход, пакідаючы ззаду шырокую пенную паласу, ужо даплыў аж да павароту ракі. Краўчанка. Прыцямнела. Поплаў заліло пенным туманам. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарадзі́ць², -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак., што.

1. Уставіць зарад (у 1 знач.), патрон у што-н.

З. стрэльбу.

З. гармату.

2. Увесці электрычны зарад (у 2 знач.).

З. электрычную батарэю.

3. Падрыхтаваць да дзеяння, уставіўшы што-н., заправіўшы чым-н.

З. вогнетушыцель.

|| незак. зараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зараджа́нне, -я, н. і зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)