ви́нкель техн. ві́нкель, -ля м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́нкель м., тех. ви́нкель, науго́льник, уго́льник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уго́льник вуго́льнік, -ка м., навуго́льнік, -ка м.; (винкель) ві́нкель, -ля м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
науго́льник
1. (линейка в форме треугольника) навуго́льнік, -ка м.; (винкель) ві́нкель, -ля м.;
2. в др. знач. навуго́льнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт. vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр. вінкель ’вугольнік’, рус. винкель ’тс’, польск. winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням. Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)