вешчава́ць, вяшчу́ю, вяшчу́еш, вяшчу́е; вяшчу́й; незак., што і без дап.

1. Гаварыць, абвяшчаць (высок.).

В. аб надыходзе важнай падзеі.

2. Прадказваць, прадракаць.

В. цёплую вясну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вешчава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вяшчу́ю вяшчу́ем
2-я ас. вяшчу́еш вяшчу́еце
3-я ас. вяшчу́е вяшчу́юць
Прошлы час
м. вешчава́ў вешчава́лі
ж. вешчава́ла
н. вешчава́ла
Загадны лад
2-я ас. вяшчу́й вяшчу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вяшчу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вешчава́ць несов.

1. выс. возвеща́ть;

2. предска́зывать, предрека́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вешчава́ць, вяшчую, вяшчуеш, вяшчуе; незак., што і без дап.

1. Высок. Гаварыць, абвяшчаць. Гэта радасць ідзе і вяшчуе Аб нязнанай дагэтуль долі. Дзяргай.

2. Прадказваць, прадракаць. Толькі недзе голас жураўліны Зноў вяшчуе раннюю зару. Прануза. Правільна вешчавала Аўдуля Ахцімчык. Ні Хрысцюк, ні Касцецкі, ні іхнія жонкі на работу не пайшлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вешчава́ць ’прадказваць, прадракаць’; ’гаварыць што-небудзь вельмі важнае’ (КТС, Нас., Гарэц., Др.-Падб.), укр. віщува́ти ’тс’, рус. вещевать ’прадказваць, прадракаць, прадчуваць’, ст.-рус. вѣщевати і вѣщавати ’размаўляць, гаварыць’ (з XI ст.), чэш. věštívati — ітэратыў ад věštiti ’прадказваць’. Утворана ад вяшча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весткава́ць

вешчаваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вястку́ю вястку́ем
2-я ас. вястку́еш вястку́еце
3-я ас. вястку́е вястку́юць
Прошлы час
м. весткава́ў весткава́лі
ж. весткава́ла
н. весткава́ла
Загадны лад
2-я ас. вястку́й вястку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вястку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)