ве́шацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Канчаць жыццё самагубствам, павесіўшыся на пятлі, што зашморгваецца.

Вешацца на шыю каму (разм.) — дамагацца ўзаемнасці.

|| зак. паве́сіцца, -ве́шуся, -ве́сішся, -ве́сіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́шацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ве́шаюся ве́шаемся
2-я ас. ве́шаешся ве́шаецеся
3-я ас. ве́шаецца ве́шаюцца
Прошлы час
м. ве́шаўся ве́шаліся
ж. ве́шалася
н. ве́шалася
Загадны лад
2-я ас. ве́шайся ве́шайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ве́шаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́шацца несов.

1. повиса́ть; ве́шаться;

2. (лишать себя жизни) ве́шаться, уда́вливаться;

3. страд. ве́шаться; уда́вливаться; см. ве́шаць;

в. на шы́ю — ве́шаться на ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Зачапіўшыся за што‑н., павісаць у паветры. Трэба назіраць і за тым, каб [дзеці] не чапляліся на хаду, не ўскаквалі, не саскаквалі, не вешаліся на парэнчах. Шынклер.

2. Вешаючыся, канчаць жыццё самагубствам.

3. Зал. да вешаць.

•••

Вешацца на шыю — а) кідацца ў абдымкі, моцна абнімаць каго‑н. (звычайна за шыю); б) настойліва дамагацца прыхільнасці, сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сіцца гл. вешацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́шатьсяI несов., возвр., страд. ве́шацца;

ве́шаться на ше́ю ве́шацца на шы́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́вливаться

1. (вешаться) разг. ве́шацца;

2. страд. душы́цца, заду́швацца, уду́швацца; см. уда́вливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вздёргиваться

1. (подниматься вверх) разг. падніма́цца, узніма́цца; задзіра́цца;

2. страд. падніма́цца, узніма́цца; задзіра́цца; ве́шацца; см. вздёргивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набівацца, надаражацца □ вешацца на шыю

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шы́я, ‑і, ж.

Частка цела паміж галавой і тулавам у чалавека і наземных пазваночных жывёл. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. На скронях, на шыі сінімі шнурамі напяліся вены. Шамякін. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Васілевіч. // Тое, што сваім знешнім выглядам, формай, абрысамі нагадвае такую частку цела. На пагорку віднеліся гмахі шматпавярховых дамоў. За імі — з доўгімі шыямі пад’ёмныя краны. Гроднеў. На .. варотцах — памытыя гарлачы ўніз шыямі. Кулакоўскі.

•••

Вешацца на шыю гл. вешацца.

Вісець на шыі гл. вісець.

Выехаць на чужой шыі гл. выехаць.

Гнаць у шыю гл. гнаць.

Даць па шыі гл. даць.

Намыліць шыю гл. намыліць.

Павесіцца на шыю гл. павесіцца.

Сесці на шыю гл. сесці.

Скруціць (зламаць) (сабе) шыю гл. скруціць.

Сядзець на шыі гл. сядзець.

Шукаць пятлі на шыю гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)