Вечарыны ’вечарынка перад вяселлем у маладой’ (Інстр. II); ’папярэдне, пачатак вяселля’ (Касп.). Да вечары́на (гл.), семантыка ў выніку пераносу; мн. л. паводле ўзору агле́дзіны, адведзіны, запоіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вечары́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вечары́на вечары́ны
Р. вечары́ны вечары́н
Д. вечары́не вечары́нам
В. вечары́ну вечары́ны
Т. вечары́най
вечары́наю
вечары́намі
М. вечары́не вечары́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ды́ска-вечары́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ды́ска-вечары́на ды́ска-вечары́ны
Р. ды́ска-вечары́ны ды́ска-вечары́н
Д. ды́ска-вечары́не ды́ска-вечары́нам
В. ды́ска-вечары́ну ды́ска-вечары́ны
Т. ды́ска-вечары́най
ды́ска-вечары́наю
ды́ска-вечары́намі
М. ды́ска-вечары́не ды́ска-вечары́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце; пр. напрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. напражы; зак., чаго.

Тое, што і напражыць. Да вечарыны многа смачных страў Насмажыла і напрагла суседка. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руі́на, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (руі́ны, ‑ін). Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча. Было горка і цяжка мінчанам: Дзе быў горад — руіны адны. Астрэйка. Руіны ў горадзе паступова знікалі, горад аднаўляўся, залечваў раны. Хадкевіч. Яшчэ дыміліся руіны, Вайна грымела навакол, А ўжо твой голас сакаліны Мы сэрцам чулі, камсамол. Хведаровіч. // Разм. уст. Збудаванне, якое знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане. Падрыхтаваўшы ўсё да вечарыны, Яна [Альбіна] на рэчку выйшла і крадком Пераплыла на лодцы да руіны На беразе пад ясенем старым. З. Астапенка.

2. перан. Разм. Слабы, хворы ад старасці або якога‑н. перажывання чалавек. І што сталася з дзяўчыны! Што зрабіла з яе цьма? Адна форма, стан руіны, А Ганусі ўжо няма... Колас. Аднак зусім нелагічна падаваць Быкоўскага [дзеючую асобу камедыі «Паўлінка»] старою руінаю, у дадатак да ўсяго брыдкаю і дурною. Лужанін.

•••

Ляжаць у руінах гл. ляжаць.

[Лац. ruina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)