вечары́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вечары́нка вечары́нкі
Р. вечары́нкі вечары́нак
Д. вечары́нцы вечары́нкам
В. вечары́нку вечары́нкі
Т. вечары́нкай
вечары́нкаю
вечары́нкамі
М. вечары́нцы вечары́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гармані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкі — ён быў не кепскі гарманіст. Колас. І песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверыя́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Уст.

1. Жаргонная назва тайнай традыцыйнай развітальнай пагулянкі выпускнікоў кадэцкіх карпусоў і ваенных вучылішчаў з выпіўкай і закускамі.

2. Калектыўны вершаваны твор або песня, падрыхтаваным для такой вечарынкі, дзе ў сатырычнай форме характарызуецца кожны выпускнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябелю́бства, ‑а, н.

Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання? Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі. Грамовіч. «Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверыя́давец, ‑даўца, м.

1. Уст. Выпускнік кадэцкага корпуса, удзельнік развітальнай вечарынкі (зверыяды).

2. Разм. Назва ворага са звярыным, фашысцкім норавам. Як зверыядаўцы, лютавалі фашысцкія карнікі, стараючыся як больш утрупяніць людзей. Сабаленка. Добра, што нядоўга ўжо засталося баляваць гэтым зверыядаўцам і ўрэшце калі-небудзь запануе і шчасце. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца супольна, разам; агульны. Сумесная работа. □ З якой замілаванасцю ўспамінаў .. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынкі. Краўчанка. Вунь колькі год мінула, а ўсё ж не забываюцца тыя сустрэчы ў вулачцы і сумесны паход у поле. Лупсякоў. Усе цёмныя бакі іх [Хадкевіча і Аксаны] сумеснага жыцця забыліся. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́сці, скраду, скрадзеш, скрадзе; зак., каго-што.

1. Разм. Украсці, цішком узяць для сябе што‑н. чужое. Ну, чым кепскія нашы местачковыя суседзі.., што яны благое зрабілі.., хіба толькі, як я памятаю, хлопцы пару гусей скралі, дык гэта ж глупства. Лынькоў. // Сілаю забраць. Тваіх здабыткаў ворагу не скрасці, Як не спыніць нястрымны часу рух. Звонак. // Пераманіць. Скрасці гарманіста з вечарынкі.

2. Зак. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Удзельнічаць у банкеце; праводзіць час на банкеце. Дзе заедзе, банкетуе Сам ён, яго варта. Ні старому, ні малому Не спускае жартаў. Купала. У Станіслававай хаце справілі вяселле. Тут банкетавалі, а моладзь танцавала ў бараку, дзе звычайна спраўлялі вечарынкі. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і баляваць (у 2 знач.).

3. Тое, што і баляваць (у 3 знач.). На руінах-папялішчах, На крывавых на ігрышчах Банкетуе пан. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вечаркі, вечарке́ (Сцяшк. МГ), зах.-палес. вычоркы́ ’вечарынка’ (Клім.), укр. паўн. вечіркы, вечу͡орки, вечурки, зах. вечорки ’тс’, рус. сіб. ве́черки, вечерки́вечарынкі’, паўн. вечёрка ’вячоркі’; ’развітальны вечар у маладой, дзявочнік’, польск. wieczorek ’вечарынка’, vʼecurek, vʼecurka ’вечар, калі разам збяруцца і мыюць (бялізну), лушчаць (гарох), скубуць (воўну)’, славац. večierok ’вечар’; ’невялікая вячэрняя забава, урачыстасць з музыкай, танцамі’, балг. вече́рка ’вячоркі’. Відавочна, гэта старое ўтварэнне ад večer‑ і суф. ‑ъkъ, які надае слову адценне памяншальнасці: вячоркі, па сутнасці, адбываліся на працягу не цэлага зімовага вечара, а толькі яго часткі; параўн. тое ж і ў літ. vakarė̃lis ’вечарынка’ — vãkaras ’вечар’. Ужываецца лексема ў множным ліку, таму што вячоркі — шматразовая падзея. Гл. таксама вячоркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)