Вецвійка ’галінка’ (КТС, І. Гурскі). Дэмінутыўнае новаўтварэнне ад вецце (гл.); ‑в‑ з’явілася ў выніку распадабнення ‑ц‑, відавочна, пад уплывам рус. ветвь; параўн. бел. вецціка ’галінкі’ (Нас.), таксама смал. зборн. ветвейко ’вецце, галіны дрэў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяцьві́сты ’галінасты’ (Бяльк., КТС). Рус. ветвистый ’тс’. Прыметнік ад *ветвь з суф. ‑іст‑ аналагічна рус. ці хутчэй аднаго з ім паходжання. Параўн. ве́цвійка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)