ветэрына́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па ветэрынарыі.

|| прым. ветэрына́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветэрына́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ветэрына́р ветэрына́ры
Р. ветэрына́ра ветэрына́раў
Д. ветэрына́ру ветэрына́рам
В. ветэрына́ра ветэрына́раў
Т. ветэрына́рам ветэрына́рамі
М. ветэрына́ру ветэрына́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ветэрына́р м. ветерина́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ветэрына́р, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне ветэрынарыі.

[Лац. veterinarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветэрына́р (КТС, БРС), сюды ж сапсаваныя дыялектныя формы віціна́р, веціна́р (КТС, Сцяшк. МГ, Мат. Гом.), а таксама ветэрынарыя, ветэрынарны, ветэрынарскі. У бел. мову запазычана з рус. < ням. Veterinär < лац. veterinarius < лац. veterīnus ’цяглавая скаціна’ < першасн. veheterinus < vehere ’ехаць’ (Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 78; КЭСРЯ, 78; БЕР, 1, 138; Голуб-Ліер, 506).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветерина́р ветэрына́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ветура́ч, ‑а, м.

Ветэрынарны ўрач, ветэрынар. Агледзеўшы свіней, ветурач папрасіў, каб яму паказалі, чым іх кормяць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Веціна́р, віціна́р. Да ветэрына́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветурач ’ветэрынарны ўрач’ (КТС, БРС). Да ветэрынар і ўрач (гл.). Запазычана з рус. ветврач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветфе́льчар ’ветэрынарны фельчар’ (КТС, БРС). Да ветэрынар і фельчар (гл.). Запазычана з рус. ветфельшер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)