Верцел ’завостраная палка, на якой смажыцца мяса’ (КТС). Відавочна, запазычана з рус. ве́ртел ’тс’. Гл. таксама вярцёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярцёл ’завостраная палка, на якой смажыцца сала’ (КТС, А. Куляшоў). Да ве́рцел (гл.). Параўн. ст.-рус. вертелъ (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спі́чак ‘верхняя завостраная частка чаго-небудзь’, ‘шпіль на будынку’, ‘плоскае выгнутае шыла для падплятання лапцей’ (ТСБМ), ‘верцел’ (Гарэц.), ‘невялікі шчупачок’, ‘стары лось’ (ТС), спіча́сты ‘востраканцовы’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). Да спіца; значэнні пад уплывам польск. szpic, ст.-польск. szpica, śpica, якое з ням. Spitze ‘вастрыё’; чэш. špice ‘тс’; гл. Брукнер, 553; Борысь, 606; Махэк₂, 621; спіча́сты з польск. spiczasty, szpiczasty < szpica, гл. Кюнэ, Poln., 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)