ве́рхні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́рхні ве́рхняя ве́рхняе ве́рхнія
Р. ве́рхняга ве́рхняй
ве́рхняе
ве́рхняга ве́рхніх
Д. ве́рхняму ве́рхняй ве́рхняму ве́рхнім
В. ве́рхні (неадуш.)
ве́рхняга (адуш.)
ве́рхнюю ве́рхняе ве́рхнія (неадуш.)
ве́рхніх (адуш.)
Т. ве́рхнім ве́рхняй
ве́рхняю
ве́рхнім ве́рхнімі
М. ве́рхнім ве́рхняй ве́рхнім ве́рхніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ве́рхняе

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Ве́рхняе
Р. Ве́рхняга
Д. Ве́рхняму
В. Ве́рхняе
Т. Ве́рхнім
М. Ве́рхнім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раці́н, -у, м.

Шарсцяная, з завітым густым ворсам тканіна для верхняга адзення.

|| прым. раці́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрана́ха, -і, ДМа́се, мн. -і, -на́х, ж. (разм.).

Прадмет верхняга адзення.

Накінь на плечы якую-небудзь апранаху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хля́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая ззаду па таліі верхняга адзення.

Паліто з хлясцікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каверко́т, -у, Мо́це, м.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення.

|| прым. каверко́тавы, -ая, -ае.

К. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капюшо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

Паліто з капюшонам.

|| прым. капюшо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрана́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Памяшканне, прызначанае для распранання і захавання верхняга адзення.

|| прым. распрана́льны, -ая, -ае.

Распранальныя кабіны на пляжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ато́сы, ато́с, адз. ато́са, -ы, ж.

Драцяныя з жалезных прутоў або раменныя цяжы, што ідуць ад верхняга канца аглоблі да загваздкі.

|| прым. ато́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)