верставы́ гл. вярста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верставы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. верставы́ верстава́я верставо́е верставы́я
Р. верставо́га верставо́й
верставо́е
верставо́га верставы́х
Д. верставо́му верставо́й верставо́му верставы́м
В. верставы́ (неадуш.)
верставо́га (адуш.)
верставу́ю верставо́е верставы́я (неадуш.)
верставы́х (адуш.)
Т. верставы́м верставо́й
верставо́ю
верставы́м верставы́мі
М. верставы́м верставо́й верставы́м верставы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верставы́ уст. верстово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верставы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вярсты. Верставы слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярста́, -ы́, ДМ -сце́, мн. вёрсты і (з ліч. 2, 3, 4) вярсты́, вёрст і -аў, ж.

1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км.

Прайшоў з вярсту.

Вёска за дзесяць вёрст.

За вярсту ўбачыць што-н. (здалёк).

2. Дарожны слуп, які адзначае гэту меру (уст.).

|| прым. верставы́, -а́я, -о́е.

В. слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верстово́й уст. верставы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярста́, ‑ы, ДМ ‑сце; мн. вёрсты, вёрст; ж.

1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Уст. Верставы слуп. Не ідзе, а ляціць паравоз, толькі мільгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярста́1 ’мера даўжыні = 1,067 км’ (БРС, КТС, Бяльк., Сцяшк. МГ), вэрста́ (Бес.), ст.-бел. верста = 1554,6 м. Укр. верста, верства ’вярста, верставы слуп’, рус. верста ’рад, парадак, лінія, прамая лінія’; ’вярста, верставы слуп’; ’высокі чалавек’, ст.-рус. верста, вьрста, връета ’вярста’ (з XI ст.), польск. wiorsta, чэш., славац. versta, славен. vŕsta, серб.-харв. вр́ста, балг. верста. Прасл. vьrsta ’паварот плуга’ побач з vьrstь узыходзяць да дзеяслова vьrtěti > vьrt‑ta > vьrsta (Гараеў, 1896, 66; Праабражэнскі, 1, 76; Міклашыч, 384; Брукнер, 603; КЭСРЯ, 76; Фасмер, 1, 300; Скок, 3, 629; БЕР, 1, 189; Махэк₂, 700–701; Голуб-Копечны, 423; Патабня, Из записок, 1, 13–16; Скурат, Меры, 28–31). Яна першапачаткова абазначала ’даўжыню баразны, якая ўтваралася ад аднаго да другога павароту плуга (сахі)’, пасля — ’даўжыню баразны’ і, нарэшце, — ’меру даўжыні’. Мае і.-е. адпаведнікі: літ. varsnà, var̃snas ’гон’, var̃štas ’паварот плуга, вярста’ (Траўтман, 355), ст.-інд. vr̥ttáḥ ’круглы’, vr̥ttam ’круг’ (Майргофер, 21, 246), лац. vorsus, versus ’баразна, рад, радок’, оск.-умбр. vorsus ’мера поля’; ’абарот’, н.-перс. gird ’круг’. Вальдэ₂ (824) аспрэчвае гэта.

Вярста́2 ’мера дроў, складзеных на ўсю шырыню і вышыню папярочнай сцяны хлява або іншага будынка’ (Інстр. III, Шат.), ст.-дар. ’доўгая сцірта дроў’ (З нар. сл.), вірста́ ’парэзаныя і пашчапаныя дровы, складзеныя сціртою’ (лаг., КЭС), а таксама вярста ’капа сена’ (Жд., 3) і лях. верста́ ’ўкладка сена на краі стога’ (Мат. канф. МДПІ, 1966). Да вярста́1 і (гл.), значэнне якой ’баразна’, але ў дадзеным выпадку азначала ’пласт, слой’, якое ў адных гаворках канкрэтызавалася ў ’пласт дроў’ → ’дровы, пластамі складзеныя ў штабель’, у другіх — ’пласт сена’ → ’капа сена (якая ўтваралася з пластоў)’. Значэнне ’пласт, слой’ характэрна зах.-слав. мовам: польск. warstwa, н.-луж. warsta, в.-луж. woršta, worštwa, чэш. vrstva, vrstev, brstva, славац. vrstva, дзе яно таксама магло канкрэтызавацца: чэш., славац. vrstva ’спосаб укладання снапоў (у стозе, у пуні)’, в.-луж. worštwa ’сцірта дроў, засек для снапоў’, worštowc ’штабель дроў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)