вераснё́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вераснё́вы |
вераснё́вая |
вераснё́вае |
вераснё́выя |
| Р. |
вераснё́вага |
вераснё́вай вераснё́вае |
вераснё́вага |
вераснё́вых |
| Д. |
вераснё́ваму |
вераснё́вай |
вераснё́ваму |
вераснё́вым |
| В. |
вераснё́вы (неадуш.) вераснё́вага (адуш.) |
вераснё́вую |
вераснё́вае |
вераснё́выя (неадуш.) вераснё́вых (адуш.) |
| Т. |
вераснё́вым |
вераснё́вай вераснё́ваю |
вераснё́вым |
вераснё́вымі |
| М. |
вераснё́вым |
вераснё́вай |
вераснё́вым |
вераснё́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вераснёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да верасня. Вуліца дыхнула ў твар слаўнай свежасцю вераснёвага вечара. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́расень, -сня, н.
Дзявяты месяц каляндарнага года.
|| прым. вераснёвы, -ая, -ае і вераснёўскі, -ая, -ае (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вераснёўскі разг., см. вераснёвы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вераснёўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае дачыненне да верасня; вераснёвы. У тую вераснёўскую ноч многія работнікі леглі спаць вельмі позна. Шамякін. // Характэрны для верасня. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ако́вы, акоў; адз. няма.
1. Тое, што і кайданы.
2. перан. Тое, што скоўвае, абмяжоўвае каго‑, што‑н., перашкаджае каму‑, чаму‑н. Каланіяльныя аковы. Рэлігійныя аковы. □ Помніш ты, як у дзень вераснёвы Векавыя апалі аковы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́таваты, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).
2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.
3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі... Шахавец. Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Колас. І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца. Лось. // Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.
2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне. Колас. Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край. Калачынскі. Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)