верані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. верані́на
Р. верані́ны
Д. верані́не
В. верані́ну
Т. верані́най
верані́наю
М. верані́не

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Верані́на ’вінегрэт’ (Бяльк.); ’лямешка’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. верени́на ’каша з мукі’. Падрабязна аб паходжанні слова гл. Трубачоў, Slavia, 29, 19. Слова можна вывесці і ад дзеяслова тыпу рус. дыял. верени́ть ’спешна што-небудзь рабіць’ (параўн. «верени́на — это муки насыпают, ды в кипяток» — СРНГ). Але не выключаецца, што верабі́на, верени́на < варенина. Параўн. рус. дыял. варе́нина ’варанае пойла для жывёлы’, варе́нина ’варанае мяса’. Адносна фанетыкі параўн. бел. дыял. верэ́нік (< варэ́нік).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)