верало́мны, -ая, -ае.

Каварны, які дзейнічае шляхам абману, здрады.

В. напад.

|| наз. верало́мства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верало́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. верало́мны верало́мная верало́мнае верало́мныя
Р. верало́мнага верало́мнай
верало́мнае
верало́мнага верало́мных
Д. верало́мнаму верало́мнай верало́мнаму верало́мным
В. верало́мны (неадуш.)
верало́мнага (адуш.)
верало́мную верало́мнае верало́мныя (неадуш.)
верало́мных (адуш.)
Т. верало́мным верало́мнай
верало́мнаю
верало́мным верало́мнымі
М. верало́мным верало́мнай верало́мным верало́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

верало́мны вероло́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верало́мны, ‑ая, ‑ае.

Які нахабна парушыў клятву, дагавор; каварны, здрадніцкі. Вераломны ўчынак. Вераломны напад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верало́мства, -а, н.

1. гл. вераломны.

2. Парушэнне абавязацельстваў клятвы; здрада, вераломны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вероло́мный верало́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кова́рный кава́рны; верало́мны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

езуі́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да езуіта (у 1 знач.), езуітаў. Езуіцкі касцёл. □ Косю перавялі вучыцца ў езуіцкую жаночую гімназію. Карпюк.

2. перан. Хітры, крывадушны, вераломны. [Янка Рыбалтовіч] чытаў, маліўся над магілкамі сваіх дзядоў па-лацінску, з езуіцкай лісінай пакорай хадзіў па вёсках, носячы людзям «збаўленне ад бязбожнага камунізма...» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́рны, ‑ая, ‑ае.

Які пад знешняй добразычлівасцю тоіць злыя замыслы; вераломны, хітры. Каварны вораг. Каварныя словы. □ [У Ані] зарадзіўся каварны план: пайсці купіць і яму білет, але на які-небудзь задні рад. Карпюк. // Які выражае вераломства, каварства. Каварная ўсмешка. // Які тоіць у сабе нечаканую небяспеку, непрыемнасць. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́длівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай. Здрадлівы ўчынак. // перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць. Здрадлівая ўсмешка. □ Па светламу твару Колышава распаўзлася здрадлівая чырвань. Мележ.

2. Які можа здрадзіць; прадажны, вераломны. [Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. Хведаровіч. // Такі, на які нельга спадзявацца; падманлівы, ненадзейны. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)