ве́лічнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ве́лічнасць
Р. ве́лічнасці
Д. ве́лічнасці
В. ве́лічнасць
Т. ве́лічнасцю
М. ве́лічнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ве́лічнасць ж. велича́вость; вели́чественность; ца́рственность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́лічнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велічнага. Урачыстай велічнасцю і патаемнасцю павявала ад начнога неба. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́лічны, -ая, -ае.

1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны.

Велічная мэта.

В. помнік.

2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

Велічная поза.

В. позірк.

|| наз. ве́лічнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́жнасць, -і, ж.

1. гл. важны.

2. Велічнасць, фанабэрыстасць.

Напусціць на сябе в.

(Не) вялікая важнасць (разм.) — нічога асаблівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велича́вость ве́лічнасць, -ці ж., вялі́каснасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вели́чественность вялі́каснасць, -ці ж.; ве́лічнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манумента́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць манументальнага; велічнасць. Гатычная архітэктура сабора робіць моцнае ўражанне сваёй манументальнасцю, смеласцю формы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рственность перен. -ці ж.; ве́лічнасць, -ці ж., вялі́каснасць, -ці ж.; ганарлі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́жнасць, ‑і, ж.

1. Значнасць, вялікае значэнне. Набліжалася першая гадзіна ночы, а трэба было яшчэ знайсці сваіх памочнікаў і растлумачыць ім усю важнасць загаду каменданта. Дамашэвіч. Беларускія паэты ўсведамлялі ўсю важнасць задач эпічнага паказу падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Перкін.

2. Велічнасць, саліднасць; фанабэрыстасць. Важнасць, якую.. [Сініцын] набыў, займаючы ў свой час розныя.. пасады, цудоўна спалучалася ў ім з абыякавасцю, якую ён чорт ведае, дзе ўзяў. Шахавец. Абодва сакратары селі недзе ззаду, каб не дэманстраваць сваёй начальніцкай важнасці. Ермаловіч. Магло б некаму здацца, што справа ідзе пра нешта вельмі складанае, у чым найбольш разумее стары пастух Лукаш Саёнак, — столькі важнасці было ў яго голасе. Брыль.

•••

(Не) вялікая важнасць — нічога асаблівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)