ве́лічна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
ве́лічна ве́лічней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́лічна нареч. велича́во; вели́чественно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́лічна-ўрачы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ве́лічна-ўрачы́сты ве́лічна-ўрачы́стая ве́лічна-ўрачы́стае ве́лічна-ўрачы́стыя
Р. ве́лічна-ўрачы́стага ве́лічна-ўрачы́стай
ве́лічна-ўрачы́стае
ве́лічна-ўрачы́стага ве́лічна-ўрачы́стых
Д. ве́лічна-ўрачы́стаму ве́лічна-ўрачы́стай ве́лічна-ўрачы́стаму ве́лічна-ўрачы́стым
В. ве́лічна-ўрачы́сты (неадуш.)
ве́лічна-ўрачы́стага (адуш.)
ве́лічна-ўрачы́стую ве́лічна-ўрачы́стае ве́лічна-ўрачы́стыя (неадуш.)
ве́лічна-ўрачы́стых (адуш.)
Т. ве́лічна-ўрачы́стым ве́лічна-ўрачы́стай
ве́лічна-ўрачы́стаю
ве́лічна-ўрачы́стым ве́лічна-ўрачы́стымі
М. ве́лічна-ўрачы́стым ве́лічна-ўрачы́стай ве́лічна-ўрачы́стым ве́лічна-ўрачы́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

велича́во нареч. ве́лічна, вялі́касна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вели́чественно нареч. вялі́касна, ве́лічна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпі́чны, -ая, -ае.

1. гл. эпас.

2. перан. Поўны велічы і гераізму (кніжн.).

Эпічныя падзеі народнай гісторыі.

3. Велічна-спакойны; без эмоцый.

Эпічная манера выкладання.

|| наз. эпі́чнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алімпі́ец, ‑пійца, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог, жыхар Алімпа.

2. Пра чалавека з урачыста важным, велічна спакойным абліччам.

3. Удзельнік алімпійскіх гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урачыста, велічна, святочна, па-святочнаму

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бульката́ць, ‑коча; незак.

1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Быкаў.

2. безас. Ствараць глухія перарывістым гукі пры захворванні горла, грудзей. У горле чалавека нешта булькатала, і пры кожным выбуху ён капаў тварам зямлю. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́ў, ‑певу, м.

1. Пачатак харавой песні або куплета, які выконваецца запявалам. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч.

2. Пачатак быліны, звычайна не звязаны з яго зместам; зачын. // перан. Пачатак чаго‑н., уступ да чаго‑н. Публіцыстыка Ф. Багушэвіча была толькі запевам да той палымянай і шчырай песні, што велічна прагучала ў «Дудцы беларускай» і «Смыку беларускім». С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)