велікава́ты, -ая, -ае.

Крыху большы, чым патрэбна, па памеры.

Велікаватая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велікава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. велікава́ты велікава́тая велікава́тае велікава́тыя
Р. велікава́тага велікава́тай
велікава́тае
велікава́тага велікава́тых
Д. велікава́таму велікава́тай велікава́таму велікава́тым
В. велікава́ты (неадуш.)
велікава́тага (адуш.)
велікава́тую велікава́тае велікава́тыя (неадуш.)
велікава́тых (адуш.)
Т. велікава́тым велікава́тай
велікава́таю
велікава́тым велікава́тымі
М. велікава́тым велікава́тай велікава́тым велікава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

велікава́ты разг. великова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху большы, чым патрэбна. Велікаваты каўнер. Велікаватая шапка. // Даволі вялікі. Я ўвайшоў у велікаваты пакой з крыху гарбатаю падлогаю пасярэдзіне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завялі́кі, -ая, -ае.

Велікаваты, большы, чым патрэбна.

З. касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

великова́тый разг. велікава́ты, завялі́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завялі́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Велікаваты, большы, чым патрэбна. Знаёмы гарнітур здаваўся завялікім і прасторна вісеў на Нетрусёвых плячах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм.

1. Прымножыць, павялічыць. Калгас прыспорыў свае багацці. // безас. Стаць больш. Бульбы прыспорыла.

2. Зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць. Круг велікаваты, і Міша прыспорыў хаду. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лэпскі ’лоўкі, моцны’ (Сцяшк.), ’харошы, пахвальны’ (Нас.), ’ладны’ (карэліц., З нар. сл.; стаўб., Жыв. сл.), ’ніштаваты’ (карэліц., Нар. словатв.), лэпска ’добра’ (Нас. Сб.). Запазычана з польск. łebski і łepski ’разумны, спрытны’, ’ладны, велікаваты’, ’прыгожы’, ’недарагі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да луг ​1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка. Бядуля.

2. Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)