Ве́ле ’шмат, многа’ (Сцяшк. МГ). З польск. wiele ’тс’. У ст.-бел. мове веле, веля ’тс’ засведчана з XVI ст. (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяле́ць ’загадаць’ (Бяльк.). Рус. веле́ть, укр. велі́ти, ст.-рус., ст.-слав. велѣти, чэш. veleti, балг. ве́ля, серб.-харв. вѐљу, славен. veléti. Прасл. *velěti, *velʼǫ. Гэта аблаутная форма да *volʼa. Роднаснае літ. vélti ’хацець’, ст.-інд. vr̥ṇā́ti ’выбірае’, лац. volō ’хачу’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 288; Траўтман, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)