векаве́чны, -ая, -ае.

Які існуе многа вякоў; спрадвечны.

В. бор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векаве́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. векаве́чны векаве́чная векаве́чнае векаве́чныя
Р. векаве́чнага векаве́чнай
векаве́чнае
векаве́чнага векаве́чных
Д. векаве́чнаму векаве́чнай векаве́чнаму векаве́чным
В. векаве́чны (неадуш.)
векаве́чнага (адуш.)
векаве́чную векаве́чнае векаве́чныя (неадуш.)
векаве́чных (адуш.)
Т. векаве́чным векаве́чнай
векаве́чнаю
векаве́чным векаве́чнымі
М. векаве́чным векаве́чнай векаве́чным векаве́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

векаве́чны ве́чный, векове́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

векаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе многа вякоў; спрадвечны. Векавечны бор, курган. Векавечная дружба. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства, устоі векавечнай цемры, няволі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячы́сты, -ая, -ае (паэт.).

Векавечны, векавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векове́чный уст. векаве́чны, вячы́сты; адве́чны; спрадве́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вячы́сты, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Векавечны; векавы. Як адзінокія вартавыя, стаялі вячыстыя дубы. Хадкевіч. Дзе Вуса цалуецца з хвалямі Лошы, — Нёман вячысты выходзіць у свет. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракаве́тны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі стары, даўні, векавечны. Дарога была выкаўзаная, добра пратораная саньмі і зацішная, бо ішла яна дзе чарналессем, а дзе і пракаветным борам. Сабаленка. На вачах выпростваў горад свае пракаветныя крывыя вуліцы, падаваўся ўшыркі, рос угору гмахам новых камяніц. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзірване́лы, ‑ая, ‑ае.

Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі. — Удзірванелы курган векавечны. Купала. На ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і працавала мятліца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумнаце́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з шумам цячэ (звычайна пра раку, ручай і пад.). Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — Удзірванелы курган векавечны. Купала.

2. Рух якога суправаджаецца шумам, крыкамі, ажыўленай мітуснёй. Поезд выкінуў са сваіх аканістых каровак шумнацечную грамаду людзей, і хутка перон апусцеў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)