ваўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адзін з відаў туберкулёзу скуры з язвамі, звычайна на твары.

|| прым. ваўча́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўча́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ваўча́нка ваўча́нкі
Р. ваўча́нкі ваўча́нак
Д. ваўча́нцы ваўча́нкам
В. ваўча́нку ваўча́нкі
Т. ваўча́нкай
ваўча́нкаю
ваўча́нкамі
М. ваўча́нцы ваўча́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўча́нка ж., мед. волча́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адзін з відаў туберкулёзу скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўча́нка ’хвароба ваўчанка’ (БРС). Рус. волча́нка. У бел. мове, магчыма, запазычанне з рус., дзе назва ўтворана ад волк (па характару хваробы). У рус., магчыма, калька з лац. lupus ’тс’ (літаральна ’воўк’). Гл. Гараеў, 54; Фасмер, 1, 346; Шанскі, 1, В, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

волча́нка мед. ваўча́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́пус, ‑у, м.

Спец. Адзін з відаў туберкулёзу скуры; туберкулёзная ваўчанка.

[Ад лац. lupus — воўк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)